3 траўня 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ПАРЕ правялі выбары, падкідваючы манету

У ПАРЕ правялі выбары, падкідваючы манету
ФОТА: FACEBOOK.COM/IRYNA.GERASHCHENKO

Прэзідэнтам найбуйнейшай палітычнай групы ў ПАРЕ стаў прадстаўнік Румыніі Цэзар Прэда.

Прэзідэнта дэпутацкай групы Еўрапейскай народнай партыі ў складзе Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ўчора, 22 студзеня, у Страсбургу вызначылі метадам сляпога жэрабя - падкідваннем манеты. Пра гэты смяхотны выпадак у палітычнай практыцы ЕЗ распавяла ў сябе ў Facebook сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ Ірына Герашчанка.

Паводле ейных слоў, праз тое, што першы тур выбараў не дапамог выявіць пераможцу, а ў другім туры два асноўныя кандыдаты набралі аднолькавую колькасць галасоў (па 47), трэцяга тура не было - прэзідэнта ЕНП абралі "латарэяй".

"Згодна з правіламі, далей адбыўся ... розыгрыш. Праўда-праўда: кідалі манетку", - удакладніла Герашчанка.

Перамог кандыдат ад Румыніі Цэзар Фларын Прэда.

"Вось такія выбары бываюць у Страсбургу, калі лёс найбуйнейшай палітычнай партыі вызначае аверс або рэверс", - падагульніла яна.

Еўрапейская народная партыя - правацэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя, заснаваная ў 1976 годзе. Уключае ў сябе хрысціянска-дэмакратычныя і кансерватыўныя партыі краін Еўропы. Адная з найбуйнейшых партый Еўропы, прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах ЕЗ, а таксама ў Радзе Еўропы. Уключае ў сябе найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках