3 траўня 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cамымі папулярнымі краінамі для ўезду беларусаў сталі Польшча і Нямеччына

3
Cамымі папулярнымі краінамі для ўезду беларусаў сталі Польшча і Нямеччына

Беларусы ўсё часцей цікавяцца працаўладкаваннем за мяжой.

У праграму «Ла Страда» ў 2017 годзе паступіла 5 006 зваротаў, што ўдвая перасягае вынік 2016 года.

Па дапамогу абаненты звярталіся праз тэлефонныя нумары 113 і 7113, электронную пошту consultation@lastrada.by і праз паслугу онлайн-кансультавання на сайце www.lastrada.by. Для сувязі са спецыялістам патэнцыйныя мігранты часцей выбіраюць онлайн-сэрвіс - у 59% выпадкаў, паведамілі thinktanks.by ў праграме «Ла Страда».

Абанентаў цікавілі міграцыйныя нюансы 91 краіны свету. Самыя экзатычныя кірункі: Куба, Манголія, Танзанія, Уганда, Уругвай, Чылі, ПАР, Шры-Ланка.

За год, самымі папулярнымі краінамі для ўезду сталі Польшча (12,5%), Нямеччына (9,1%), Расея (8,2%). Аб пытаннях бяспечнага і легальнага знаходжання ў Беларусі паступіла 12,7% зваротаў. Агулам у 2017 годзе ў Праграме «Ла Страда» зафіксаваны рост зваротаў ад замежных грамадзян.

У большасці выпадкаў тэматыка кансультацый тычыцца працаўладкавання за мяжой (38,5%), а таксама пашпартна-візавага рэжыму (24,6%), сямейна-шлюбных стасункаў з замежнікамі (7,4%), навучання за мяжой (5,3% ), атрымання ПМЖ за мяжой (3,8%).

Штогод у Праграму «Ла Страда» па дапамогу звяртаюцца тыя, хто сутыкнуўся са складанасцямі на тэрыторыі чужой краіны. Часцей за ўсё крызісныя сітуацыі звязаны з вышукам зніклых за мяжой грамадзян, парушэннем правоў працоўных мігрантаў, гвалтам у міжнацыянальным звязе, гандлем людзьмі. У 2017 годзе кансультанты надалі інфармацыйную і юрыдычную падтрымку 144 абанентам.

Як распавяла кіраўніца праграмы «Ла Страда» Алены Несцярук:

- Як паказвае статыстыка зваротаў, людзі сталі часцей выязджаць у Польшчу з мэтай працаўладкавання, што прывяло да падвышэння крызісных сітуацый у гэтай краіне. Цяпер складана вызначыць групу рызыкі, бо нават выкананне ўсіх правіл легальнага працаўладкавання (наяўнасць рабочай візы і працоўнай дамовы) не гарантуе поўнай бяспекі. Таму да выезду за мяжу мы рэкамендуем падрабязна даведацца пра тое, як абараніць свае правы і куды звяртацца па дапамогу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках