3 траўня 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарку культуры Паўднёвай Карэі асудзілі за «чорныя спісы» артыстаў

4
Міністарку культуры Паўднёвай Карэі асудзілі за «чорныя спісы» артыстаў
ЧО ЮН СУН
ФОТА: YONHAP

Апеляцыйны суд прызначыў ёй пакаранне два гады турмы.

Былая міністарка культуры Паўднёвай Карэі Чо Юн Сун прысуджаная ў аўторак, 23 студзеня, апеляцыйным судом у Сеуле да двухгадовага зняволення за складанне так званага "чорнага спісу" дзеячаў мастацтва, крытычна настроеных у дачыненні да прэзідэнткі Пак Кын Хе, піша «Нямецкая хваля».

Спіс уключаў амаль дзесяць тысяч імёнаў і быў складзены для таго, каб пазбавіць нязручных дзеячаў дзяржаўнай падтрымкі.

Акрамя былой міністаркі, чатыры гады турмы атрымаў былы кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Кім Кі Чун, які праходзіў паводле той самай справе. Чо Юн Сун стала першай у гісторыі краіны міністаркай, арыштаванай пры выкананні службовых абавязкаў. У ліпені яна судом першай інстанцыі была асуджаная да ўмоўнага тэрміну.

Скандальнае прэзідэнцтва

Прэзідэнтка Пак Кын Хе 10 сакавіка 2017 года пастановай Канстытуцыйнага суда была адхіленая ад улады і датэрмінова знятая з пасады. 31 сакавіка яна была арыштаваная.

Разам з Пак Кын Хе ў суд, які пачаўся ў траўні, была дастаўленая і ейная сяброўка Чхве Сун Сіль, якая і апынулася ў эпіцэнтры скандалу. Яе падазраюць у злоўжыванні сяброўскімі сувязямі з прэзідэнткай для прымусу паўднёвакарэйскіх кампаній да шматмільённых ахвяраванняў нібыта на карысць дабрачынных арганізацый. Гэтыя сродкі Чхве, паводле версіі следства, магла выдаткаваць на асабістае ўзбагачэнне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках