3 траўня 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія пенсіі выдаткуюць на саудаўскую нафту

6
Расейскія пенсіі выдаткуюць на саудаўскую нафту

Пенсійныя фонды Расеі будуць уцягнутыя ў куплю нафтавых аблігацый.

Расейскія пенсійныя фонды зацікаўленыя ў куплі акцый найбуйнейшай нафтаздабываючай кампаніі свету - Saudi Aramco. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на Reuters.

«Мы бачым вялікую цікавасць у IPO Saudi Aramco ад расейскіх пенсійных фондаў, прыкладна такая ж зыходзіць і ад нашых кітайскіх партнёраў», - сказаў кіраўнік Расейскага Фонду наўпроставых інвестыцый (РФНІ) Кірыл Дзмітрыеў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Назвы пенсійных фондаў ён не паведаміў,

Кіраўнік РФНІ таксама адзначыў, што Расея ўжо заняла ключавыя пазіцыі на рынку нафты, таму чакаць вельмі сур'ёзных фундаванняў, паводле слоў Дзмітрыева, не варта. Аднак патэнцыйная ўгода дазволіць Расеі ўмацаваць стасункі з Саудаўскай Арабіяй, перакананы ён.

Дзмітрыеў таксама нагадаў, што Масква і Эр-Рыяд ужо наладзілі цесны кантакт падчас пагаднення АПЕК+ аб скарачэнні здабычы нафты. З ягоных слоў, без пагаднення кароль Саудаўскай Арабіі не адважыўся б на візіт у Маскву, а вынікі ягонай паездкі не былі б такімі паспяховымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках