3 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамонт у пад'ездзе не зрабілі, а плаціць за яго прымушаюць

5
Рамонт у пад'ездзе не зрабілі, а плаціць за яго прымушаюць

У менскім шматпавярховіку не было рамонту ўжо 20 гадоў.

Наталля Пятровіч, якая жыве ў шматпавярховіку на вуліцы Астрашыцкай у Менску, пакутуе ад таго, што ні ў пад'ездзе, ні ў склепе не было рамонту ўжо 20 гадоў, з моманту здачы дома. Таму навіну, што ЖЭС гатовы пачаць працы, і яна, і яе суседкі прымалі з радасцю. Але жанчына і падумаць не магла, што камунальнікі адрамантуюць пад'езд толькі з дзевятага да трэцяга паверха, а на яе, другім, паверсе нават фарбай не памажуць, паведамляе «Белсат».

Суседка Наталлі з першага паверха, дзе таксама ніякага рамонту не было, кажа, што кожны месяц атрымлівае ў рахунку блізу 100 рублёў аплаты за не зроблены на яе паверсе рамонт.

«Чаму мы павінны па сто рублёў плаціць, каб суседзі жылі ў чысціні, пакуль мы пакутуем ад бруду і павуціння?!» - абураецца жанчына.

Жыхаркі шмат разоў звярталіся ў ЖЭС, пісалі скаргі чыноўнікам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках