3 траўня 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы карова ўжо трэці месяц жыве ў статку зуброў

22
У Белавежскай пушчы карова ўжо трэці месяц жыве ў статку зуброў

Карова «абрала свабоду» і збегла ад заводчыка ў пачатку лістапада.

Жывёліна далучылася да статка зуброў, і з таго часу жыве з імі ў лесе, піша «Белсат».

Карову, якая ў кампаніі пяцідзесяці зуброў блукала па наваколлях, заўважыў арнітолаг Адам Збырыт.

І хоць яна ў парадку, экспэрты папярэджваюць, што такое сяброўства можа паставіць пад пагрозу папуляцыю зуброў Белавежскай пушчы.

«Паўстае пытанне, ці не будзе яна спарвацца, чым забрудзяць папуляцыю зубра гібрыдам. Іншая пагроза зводзіцца да таго, што зубраняты вялікіх памераў, і карова можа памерці падчас родаў», - тлумачыць біёлаг Рафал Кавальчык.

Аднак навуковец запэўнівае, што карова яшчэ занадта маладая, каб пладзіцца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках