3 траўня 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Масква мае ўплыў на «бітвы чужымі рукамі» ў Сірыі

7
FT: Масква мае ўплыў на «бітвы чужымі рукамі» ў Сірыі

Масква з цяжкасцю хавае радасць ад разладу паміж чальцамі NATO.

Турэцкая аперацыя "Аліўкавая галіна" - уварванне ў падкантрольны курдам анклаў Афрын у Сірыі - "пагаршае і без таго звышскладаную заблытанасць сірыйскага канфлікту", піша Financial Times, (пераклад - inopressa.ru) у рэдакцыйным артыкуле. "Яна дэманструе, як моцна разбурыліся амерыкана-турэцкія стасункі, а таксама высвятляе абмежаванасць заходняга ўплыву на "бітвы чужымі рукамі" паміж замежнымі дзяржавамі, якія адбываюцца ў гэтым рэгіёне", - мяркуе выданне.

Газета не адмаўляе, што ў Турцыі ёсць непадробныя асцярогі за сваю бяспеку, звязаныя з курдамі. Турцыя палічыла за здраду весткі, што амерыканскія войскі застануцца ў Сірыі, а кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША навучыць 30-тысячныя памежныя сілы ў курдскіх раёнах.

"Наступ на Афрын не мог адбыцца без згоды Расеі, якая застаецца дамінуючым фактарам на паўночным захадзе Турцыі. Цяжка ўстанавіць, якія стратэгічныя матывы Расеі. Дапусціўшы гэтыя дзеянні туркаў, настроеных супраць Асада, Крэмль, магчыма, хацеў паказаць сірыйскаму лідару, што расейская падтрымка не безагаворачная. Зрэшты, у суседняй правінцыі Ідліб сілы, што падтрымліваюцца Расеяй і Іранам, вядуць наступ на паўстанцкія групоўкі, якія падтрымлівае Турцыя. У чым бы ні палягаў разлік Масквы, яна з цяжкасцю хавае, што радая відавочным сваркам паміж чальцамі NATO", - гаворыцца ў артыкуле.

"Было б спакушальным расцаніць гэта як свежы довад таго, што слабеюць "якары", якія ўтрымліваюць Турцыю на Захадзе. Але ў роўнай ступені гэта адлюстроўвае хаатычную замежную палітыку ЗША і паслабленне здольнасці ЗША ўплываць на падзеі ў рэгіёне, дзе Масква дамагаецца вялікіх поспехаў", - рэзюмуе FT.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках