3 траўня 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маравецкі: Афшорныя зоны - галоўная тэма перамоваў у Давосе

1
Маравецкі: Афшорныя зоны - галоўная тэма перамоваў у Давосе
МАТЭУШ МАРАВЕЦКІ

Існаванне падатковых гаваняў падрывае намаганні краін, якія «вырабляюць капітал».

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў, што адток капіталу ў так званыя падатковыя гавані стане адной з тэм ягоных перамоў падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў швэйцарскім Давосе. У штогадовым саміце бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі міжнародных эканамічных і фінансавых інстытутаў, эканамісты, банкіры, кіраўнікі няўрадавых арганізацый, паведамляе «Польскае радыё».

Са слоў кіраўніка польскага ўрада, існаванне падатковых гаваняў падрывае намаганні краін, якія «вырабляюць капітал».

«У афшорныя зоны бягуць самыя багатыя кампаніі і людзі, і, такім чынам, дэ-факта абкрадаюць свае і чужыя краіны. Я буду казаць пра гэта ў Давосе, каб змагацца з рознага кшталту паталогіямі ў падатковай сферы», - сказаў ён.

Матэуш Маравецкі таксама адзначыў, што ў час форуму ён падзеліцца досведам Польшчы ў барацьбе са злачынствамі пры вяртанні ПДВ. Гэта ягоны трэці візіт на Эканамічны форум у якасці чальца ўрада партыі «Права і справядлівасць».

Між тым, Еўрапейскі Звяз выкрасліў са спісу афшорных зон восем краін, уключаючы Панаму, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Паўднёвую Карэю. Спіс, які змяшчае 17 краін, у пачатку снежня быў упершыню прыняты міністрамі фінансаў краін-чальцоў ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках