3 траўня 2024, Пятніца, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое лецішча можна набыць на Меншчыне ад $23 тысяч

14
Якое лецішча можна набыць на Меншчыне ад $23 тысяч

Агляд стыльных і невялікіх лецішчаў у Менскай вобласці.

Кажуць, лецішча лепш набываць восенню, бо менавіта ў гэтую пару кошты іх ніжэйшыя, чым у астатні час года. А вось самы неспрыяльны перыяд для пакупнікоў - вясна, калі многія пачынаюць задумвацца аб загарадным доме, каб правесці лета ў камфортных умовах. Зыходзячы з гэтага, зімой могуць нагледзець сабе лецішча тыя, хто не паспеў гэта зрабіць восенню і не жадае чакаць вясны. Сайт Оnliner.by пашукаў і знайшоў стыльныя і невялікія лецішчы, размешчаныя недалёка ад Менска.

Гэтае лецішча размешчанае ў 66 км ад Менска, ва Уздзе. «Каркаснае, дах - бітумная чарапіца, год пабудовы 2017, плошча забудовы 8×9 м, плошча надзела 15 сотак, лес побач, вадаём побач, маляўнічае месца, гараж, альтанка, гаспадарчыя пабудовы, аздабленне дрэвам, новабудоўля», - апісвае яго ўласнік. Кошт такой летняй рэзідэнцыі - $43 300.

Домік у Лагойску выглядае вельмі нават інавацыйна: невялікі звонку і функцыянальны ўнутры. Што немалаважнае, пабудова зусім новая. «Лецішча на надзеле 10 сотак у маляўнічым месцы ў садовым таварыстве «Верас 91» у 25 км ад Менска. Кірунак - Мядзел. Да возера 30 м (пясчаны пляж, рыбалка)», - піша гаспадар. Кошт - $26 600.

У 26 км ад МКАД у вёсцы Верагі выстаўленае на продаж таксама цалкам новае лецішча - невялікае, драўлянае, але без аздаблення ўнутры. Апісанне: «2016 год пабудовы. Падмурак - шрубавыя палі, дах - мяккая чарапіца, вокны - двухкамерныя шклопакеты + мансарднае акно. Дом-лецішча пад аздабленне. Прыстойныя суседзі. Добрыя пад'язныя шляхі. Побач гарналыжны курорт, ягадныя, грыбныя месцы, добрае транспартнае злучэнне з горадам». Кошт - $35 тысяч.

Гэты аб'ект пазіцыянуецца як VIP. Размешчаны ў вёсцы Подыгрушша ў 26 км ад МКАД. Што ў ім «віпавага», распавядае агент: «На пляцоўцы правільнай формы з газонам размешчаны 2-узроўневы дом з тэрасай. На 1-м узроўні знаходзяцца кухня, гасцёўня, памяшканне пад санвузел і душ, на 2-м - хол і дзве спальні. Зручнае транспартнае злучэнне цягам года - маршрутная таксоўка». Кошт - $43 700.

Яшчэ адно цікавае лецішча чакае пакупніка ў Маладзечне: «Два паверхі. Унутры ўсё абабітае вагонкай. Пляц абгароджаны парканам. Ацяпленне пячное, ёсць камін. Зямля дагледжаная. На пляцоўцы ёсць дзіцячыя арэлі і пясочніца. Рэальнаму пакупніку торг». Торг пачнецца з $23 900.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках