22 снежня 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

104
Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

У Беларусі 24 студзеня быў заблакаваны сайт Charter97.org.

Тым не менш, немагчыма цалкам адрэзаць беларусаў ад вольнага слова. Ёсць маса простых спосабаў абысці блакаванне. У першую чаргу - ананімайзэры.

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Захавайце гэтую інструкцыю на сваім кампутары, якая дапаможа разабрацца ў спосабах абыходу блакіроўкі вашым родным, блізкім, сябрам і знаёмым.

Гэты спосаб дапаможа абысці блакаванне па дамене:

Выкарыстоўвайце альтэрнатыўныя DNS! Варыянтаў шмат, але мы раім публічныя DNS ад Google. Гэта тычыцца не толькі беларускіх карыстальнікаў. Праз асаблівасці нашай абароны сайт часам можа быць недаступны і за межамі Беларусі.

Звярніце ўвагу, некаторыя правайдэры забараняюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя DNS. Можа ў такім разе прагаласаваць рублём і змяніць правайдэра?

Для таго каб прапісаць адрасы DNS у наладах сеткавага падлучэння (Windows 7 і Windows 8), вам трэба трапіць у Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам. Для гэтага ў ніжнім правым куце, на панэлі задач каля гадзінніка знаходзім значок сеткавага падлучэння і націскаем на ім правай кнопкай:

У меню, якое адкрылася, трэба выбраць пункт «Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам». Адкрыецца вось такое акно:

Націскаем на спасылку Змена параметраў адаптара.

Цяпер на сеткавым падключэнні, для якога будзем прапісваць альтэрнатыўны адрас, націскаем правай кнопкай мышы. У меню, якое адкрылася, выбіраем пункт «Уласцівасці»:

Затым у спісе кампанентаў выбіраем пункт «Пратакол Інтэрнэту версіі 4 (TCP/IPv4)» і націскаем на ім двойчы левай кнопкай мышы. Адкрыецца акно «Уласцівасці пратаколу TCP/IP», у якім трэба паставіць пазнаку Выкарыстоўваць наступныя адрасы DNS-сервераў. Прапісваем «аддаваць перавагу серверу» - 8.8.8.8 і «Альтэрнатыўны сервер» - 8.8.4.4. Націскаем кнопку ОК.

Калі ж улады будуць працягваць блакаваць нашы IP-адрасы, выкарыстоўвайце гэтую інструкцыю:

1. Браўзэр Opera

Мяркуючы з нашай статыстыкі, большасць карыстальнікаў charter97.org выкарыстоўвае браўзэры Google Chrome і Firefox. Аднак гэта не перашкаджае вам усталяваць дадатковы браўзэр, каб мець магчымасць чытаць наш і многія іншыя сайты ў выпадку блакавання.

Спампаваць браўзэр Opera можна тут.

У гэтага нарвежскага браўзэра ёсць адна асаблівасць - так званы турба-рэжым, калі ўвесь трафік праходзіць не наўпрост да нас, а праз серверы Opera за мяжой і для «Белтэлекама» ваш зварот да сайта будзе выглядаць як наведванне, напрыклад, нарвежскага сайта.

Уключыць турба-рэжым у Windows вельмі проста (гл. выяву):

Звярніце ўвагу, ваш трафік не шыфруецца і ваш IP не хаваецца. Гэта проста абыход блакавання праз проксі Opera.

2. Opera Mini - для мабільных прылад

Для мабільных прылад (планшэты, смартфоны) кампанія Opera распрацавала альтэрнатыву браўзэра. Рэжым Turbo ў ім ужо ўбудаваны і ніякіх спецыяльных дзеянняў здзяйсняць не трэба. Менавіта таму многія нашы чытачы не заўважылі блакавання пры наведванні сайта праз тэлефоны. Усталюйце яго як альтэрнатыўны браўзэр на вашай мабільнай прыладзе.

Спампаваць Opera Mini можна тут.

3. Усталяваць дадатак Hola. Запампуйце яго, клікнуўшы па абразку свайго браўзэра на сайце. Гэта дасць магчымасць за пару секунд змяніць інфармацыю аб тым, у якой краіне вы знаходзіцеся.

4. Браўзэр Tor

Гэта адзін з самых надзейных і простых спосабаў схаваць сваю прысутнасць у інтэрнэце. Браўзэр Tor не такі зручны, як папулярныя Chrome, Firefox і Opera, але яго выкарыстанне дасць магчымасць не толькі абысці блакаванне, але і схаваць ваш IP-адрас, ён зашыфруе ваш трафік у Беларусі.

Спампаваць браўзэр Tor можна тут.

5. Браўзэр Orbot для Android

Фактычна, Orbot з'яўляецца аналагам Tor Browser Bundle для Android, з усімі яго плюсамі.

Спампаваць Orbot для Android можна тут.

6. Пашырэнні для браўзэраў

Спецыяльныя пашырэнні для браўзэраў накшталт Browsec або Zenmate для Google Chrome і Mozilla Firefox. Варта ўлічыць, што абыходзіць блакаванне зможа толькі той браўзэр, для якога вы паставіце пашырэнне.

7. Існуюць дзясяткі іншых спосабаў абысці блакаванне, але яны запатрабуюць дадатковых навыкаў, таму мы не будзем іх падрабязна апісваць. Вы самастойна можаце ўвесці ў Google запыт «як абысці блакаванне сайта» і вывучыць варыянты. Адзінае, мы не рэкамендуем выкарыстоўваць публічныя бясплатныя проксі і ананімайзэры, асабліва расейскія.

Чытайце сайт Charter97.org таксама ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/charter97.org

https://twitter.com/charter_97

https://ok.ru/charter97

https://www.youtube.com/user/Charter97video

https://vk.com/charter_97

https://plus.google.com/+charter97org_news

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках