Азаранка атрымала wild card на турнір у Досе
1- 28.01.2018, 21:52
- 10,890
Пасля доўгага перапынку беларуская тэнісістка вяртаецца на корт.
Паводле інфармацыі, атрыманай з вартых даверу крыніц, беларусцы Вікторыі Азаранка падалі wild card на турнір у Досе, Катар, піша «Прессбол».
Спаборніцтвы пройдуць з 12 да 18 лютага.
У 2012 і 2013 гадах Вікторыя Азаранка святкавала тут перамогі.
Нагадаем, надоечы стала вядома, што спецыяліст Уладзімір Конікаў стаў асабістым трэнерам Азаранкі. Тэнісістка працавала з ім яшчэ ў юніёрскім узросце.