12 траўня 2026, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкія біскупы Беларусі сустрэнуцца з Папам Рымскім

2
Каталіцкія біскупы Беларусі сустрэнуцца з Папам Рымскім
ФОТА: REUTERS

Беларускія біскупы з 31 студзеня да 7 лютага наведаюць Ватыкан.

Каталіцкія біскупы Беларусі найбліжэйшым часам сустрэнуцца з Папам Рымскім. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Беларускія біскупы з 31 студзеня да 7 лютага наведаюць Ватыкан з візітам ad limina apostolorum («Візіт да апостальскіх парогаў») і сустрэнуцца з Папам Рымскім Францішкам.

Яны праінфармуюць пантыфіка аб развіцці каталіцкай царквы ў краіне, адкажуць на ягоныя пытанні.

«Мы будзем запрашаць Папу наведаць Беларусь, якая чакае і не можа дачакацца ягонага візіту», - адзначыў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, які таксама адправіцца ў Ватыкан.

Усяго падчас візіту запланавана 12 сустрэч з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый. Акрамя таго, беларускія біскупы правядуць імшу ў чатырох вялікіх рымскіх базіліках: святога Пятра, святога Паўла, святога Яна Латэранскага і святой Марыі Вялікай.

Ad limina apostolorum - гэта традыцыйны візіт у Ватыкан, які біскупы адной краіны здзяйсняюць, як правіла, раз у пяць гадоў. Сёлета беларускія архіпастыры ўпершыню сустрэнуцца ў такім фармаце з Папам Рымскім Францішкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках