Узламаны сайт незалежнага прафзвязу РЭП
5- 30.01.2018, 17:44
- 19,693
Прадстаўнікі прафзвязу заяўляюць пра страту доступу да сайта.
Адміністратары сайта Беларускага незалежнага прафзвязу РЭП заяўляюць, што страцілі кантроль над сваім сайтам. Узламаны доступ да сайта www.praca-by.info, змененыя ўсе паролі да адміністрацыйнай часткі.
«Мы дапускаем, што ўзлом - частка атакі на прафзвяз, якая пачалася 2 жніўня з ператрусаў і крымінальнай справы і перарасла ў масавыя допыты чальцоў прафзвязу», - пішуць адміністратары сайта www.praca-by.info.