20 траўня 2024, панядзелак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адбаранілі!» Як прафзвяз РЭП дапамог беларусцы дамагчыся справядлівасці

1
«Адбаранілі!» Як прафзвяз РЭП дапамог беларусцы дамагчыся справядлівасці

Кранаўшчыцы, якая страціла кісць, не давядзецца вяртаць атрыманую кампенсацыю.

Магілёўскі домабудаўнічы камбінат праз суд спрабаваў забраць у Вольгі Фядосенкі кампенсацыю, выплачаную за вытворчую траўму, піша praca-by.info.

28 снежня суд Ленінскага раёна Магілёва пацвердзіў правамернасць выплаты былой працаўніцы ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» Вользе Фядосенцы кампенсацыі за траўму на вытворчасці сумай 19,5 тысяч рублёў.

Няшчасны выпадак адбыўся 2 лютага 2016 года, калі машыністка крана Фядосенка, кіруючы тэхнікай дыстанцыйна з дапамогай пульта, перамяшчала бетонныя пліты. У нейкі момант пліты разгайдаліся і ўпалі, траўмаваўшы жанчыну.

Кранаўшчыца атрымала мноства цялесных пашкоджанняў, у яе былі размажджэраны кісць і перадплечча. Пасля жанчыне ампутавалі тры пальцы левай рукі. Яна страціла працаздольнасць на 60% і атрымала трэцюю групу інваліднасці. Пасля лячэння пацярпелая была пераведзеная на пасаду кладаўшчыцы.

У кастрычніку 2016 года яна звярнулася да адміністрацыі прадпрыемства з просьбай аб выплаце кампенсацыі за вытворчую траўму, але атрымала адмову і летам 2017 года падала ў суд пазоў. Суд Ленінскага суда вынес пастанову аб задавальненні патрабаванняў жанчыны і абавязаў ДСК адначасова выплаціць былой кранаўшчыцы кампенсацыю 19 581,6 рубля.

З лістапада 2017 года жанчына беспрацоўная, бо кіраўніцтва ДСК не падоўжыла з ёй кантракт. Акрамя таго, камбінат звярнуўся ў суд з інфармацыяй, што паводле новых выяўленых абставінаў справа павінна быць перагледжаная. 8 снежня суд Ленінскага раёна скасаваў раней прынятую пастанову аб выплаце. Фядосенка зноў падала пазоў.

На судзе 28 снежня начальнік юрыдычнага аддзела ДСК Рыгор Гаравец заявіў, што прадпрыемства не вінавата ў траўме Фядосенкі. Акрамя таго, у красавіку 2017 года медыка-рэабілітацыйная экспэртная камісія (МРЭК) зняла з пацярпелай групу інваліднасці і ўстанавіла толькі 24% страты працаздольнасці. Гаравец прасіў суд адмовіць Фядосенцы ў пазове аб кампенсацыі. Пры адмове ў пазове жанчына павінна была б вярнуць прадпрыемству атрыманыя грошы.

Прадстаўнік пазоўніцы, юрыст незалежнага прафзвязу РЭП праваабаронца Аляксандр Хамратаў, адзначыў, што пасля выпадку з Фядосенкай службовая асоба ДСК была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта, а таксама тое, што траўма была атрыманая на вытворчасці, кажа менавіта пра віну прадпрыемства ў траўміраванні работніцы, з якой ДСК да таго ж спыніў працоўныя адносіны.

«У вас чалавек быў пакалечаны, вы выкінулі яго на вуліцу, а цяпер яшчэ хочаце адабраць грошы», - сказаў Хамратаў.

У сваю чаргу Фядосенка адзначыла, што пасля гэтага няшчаснага выпадку сітуацыя на прадпрыемстве не палепшылася: да прыкладу, дагэтуль няма захопных прыстасаванняў, а таксама людзей, якія выконваюць толькі працу стропальшчыкаў.

«Маёй даверніцы не падоўжылі кантракт, і яна засталася калекай праз той хаос, які там адбываецца», - заявіў Хамратаў.

Заслухаўшы довады старон, суддзя Аляксандр Бушкевіч прызнаў пазоў Фядосенкі правамерным і ўжо выкананым.

«Па гэтаму тыпу выплат у сувязі з вытворчай траўмай выплаты праводзяцца паводле заяўнага прынцыпу. Заява пазоўніцай была пададзена на выплату ў кастрычніку 2016 года. На момант падачы заявы дзейнічала выснова МРЭК аб 60-адсоткавай страце працаздольнасці», - растлумачыў суддзя прынятую пастанову.

У студзені суд Ленінскага раёна Магілёва абавязаў Магілёўскі ДСК выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды Фядосенцы за траўму сумай 7 тысяч рублёў замест заяўленых 50 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках