10 траўня 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі мільянер прыбірае вуліцы ў якасці хобі

8
Кітайскі мільянер прыбірае вуліцы ў якасці хобі

Бізнэсмэн з горада Чунцын штодня збірае смецце на вуліцы цягам трох гадоў.

Cваім прыкладам ён хоча паказаць важнасць клопату пра навакольнае асяроддзе, паведамляе magazeta.com.

Чжун Цунжун кожную раніцу выходзіць у свой двор, узброіўшыся прыладай для збірання смецця і партатыўным дынамікам: ён прыбірае на вуліцы ўжо цягам трох гадоў. 51-гадовы кітаец стаў вядомы як «дворнік-мільянер»: асноўны занятак Чжуна – бізнэс у сферы нерухомасці, вытворчасці і продажу аўтамабіляў.

Звычка багатага кітайца прыбірацца на вуліцы прывабіла ўвагу людзей: шмат хто пачаў сумнявацца ў ягонай шчырасці, абвінавачваючы Чжуна ў самапіяры. Зрэшты, сам дворнік-мільянер сцвярджае, што ягоныя намеры сумленныя, і пра людзей нельга меркаваць паводле іхняга дабрабыту.

Чунцынскі бізнэсмэн натхніўся прыкладам прафесара Універсітэта Цінхуа, якога ён сустрэў на адпачынку на востраве Хайнань у 2015 годзе. Прафесар на пенсіі прыбіраў смецце на пляжы цягам 4 гадоў, а Чжун Цунжун пачаў рабіць тое самае ў сябе ў двары, вярнуўшыся з адпачынку. Кітаец нават пачаў абыходзіць найбліжэйшыя рэстараны, апавядаючы пра значнасць абароны навакольнага асяроддзя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках