20 траўня 2024, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Нямеччыне беларускі дальнабойнік не заўважыў «хвост» корка

12
Фотафакт: У Нямеччыне беларускі дальнабойнік не заўважыў «хвост» корка

ДТЗ адбылося сёння раніцай побач з Гановерам.

Смяротнае ДТЗ адбылося сёння раніцай на трасе А2 побач з Гановерам, паведамляе «Онлайнер». Навіна пацвярджаецца на сайце мясцовай паліцыі. На фота відаць два пашкоджаныя аўтацягнікі. Адзін з іх – Scania – у размалёўцы беларускай транспартнай кампаніі R Group.

Паводле інфармацыі нямецкай паліцыі, ДТЗ адбылося сёння раніцай. 44-гадовы кіроўца Scania з паўпрычэпам, накіроўваючыся з Берліна ў Гановер, не заўважыў «хвост» корка і сутыкнуўся з аўтацягніком DAF, які стаяў. Паводле нашай інфармацыі, за рулём Scania знаходзіўся беларус. Ён памёр на месцы здарэння. Кіроўца DAF адвезены ў лякарню.

Рух не трасе быў закрыты на 4 гадзіны. Паліцыя шукае сведак. Папярэдняе пашкоджанне ад ДТЗ нямецкія органы правапарадку ацанілі на 300 тысячаў еўраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках