19 красавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі прапануюць знішчаць забытыя ў банкаматах карты

9
Беларускія банкі прапануюць знішчаць забытыя ў банкаматах карты

«З'едзеная» або «забытая» ў прыладзе самаабслугоўвання карта разглядаецца як скампраметаваная.

Беларускія банкі маюць намер выпрацаваць адзіны падыход да аплатных картак, вынятых інкасатарамі з банкаматаў, інфакіёскаў і аплатных тэрміналаў, паведамляе Infobank.by.

Нагадаем, цяпер у Беларусі ў кожным выпадку банк-экваер павінен вярнуць канфіскаваную картку банку-эмітэнту. У іншых краінах банк-эквайер знішчае канфіскаваныя карткі.

Гэта дапамагае змагацца з махлярствам і выдаваннем звестак пра карткі. «З'едзеная» або «забытая» ў прыладзе самаабслугоўвання карта разглядаецца як скампраметаваная.

У Беларусі прапануецца ўстанавіць наступны адзіны парадак работы з канфіскаванымі карткамі:

• карткі, канфіскаваныя прыладамі самаабслугоўвання, будзе знішчаць банк-экваер у тым выпадку, калі цягам 10 дзён кліент не звярнуўся ў банк, каб вярнуць картку;

• экстраная выдача кліентам канфіскаваных картак павінна праводзіцца з дакументам, які пацвярджае асобу, у тым выпадку, калі банк-эмітэнт не выстаўляў банку-экваеру патрабаванняў канфіскаваць картку.

На думку ініцыятараў новаўвядзення, пры такой арганізацыі працы можа знізіцца колькасць скаргаў з боку кліентаў «у пытаннях неабгрунтаванага патрабавання пісьмовага дазволу ад банка-эмітэнта аб выдачы карткі трымальніку ў банку-экваеры». Акрамя таго, гэта дапаможа скараціць выдаткі пры абслугоўванні кліентаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках