26 красавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся, што забойства журналіста Хашогі запісаў ягоны «разумны» гадзіннік

9
СМІ даведаліся, што забойства журналіста Хашогі запісаў ягоны «разумны» гадзіннік
Джамаль Хашогі

Аўдыёзапісы былі аўтаматычна адпраўленыя з Apple Watch на iPhone журналіста.

Запісы ў памяці гадзінніка Apple Watch зніклага без вестак савудаўскага журналіста Джамаля Хашогі сведчаць пра тое, што яго катавалі і забілі. Пра гэта піша турэцкая газета Daily Sabah у суботу, 13 кастрычніка, са спасылкай на крыніцы ў турэцкіх спецслужбах. З іхніх слоў, Хашогі ўвамкнуў мікрафон на "разумным" гадзінніку перад тым, як зайсці ў консульства Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле, дзе ён планаваў атрымаць патрэбныя дакументы для ўзяцця шлюбу, паведамляе "Немецкая волна".

Супрацоўнікі савудаўскіх спецслужбаў, якія, як мяркуе Sabah, забілі журналіста, заўважылі, што вядзецца запіс, і выдалілі яго разам з некаторымі іншымі звесткамі, прыклаўшы да экрана палец Хашогі для разблакавання. Аднак аўдыёзапісы былі аўтаматычна адпраўленыя з Apple Watch на iPhone журналіста, які знаходзіўся ў ягонай нявесты, якая чакала каля савудаўскай дыпламатычнай місіі.

Аб знікненні 59-гадовага аглядальніка The Washington Post, які жыве ў ЗША, стала вядома 3 кастрычніка - на наступны дзень пасля таго, як ён прыйшоў у савудаўскае консульства ў Стамбуле. Нявеста Хашогі жыве ў Турцыі. Турэцкая паліцыя разглядае версію забойства, Эр-Рыяд адхіляе дачыненне да знікнення журналіста.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках