30 красавiка 2024, aўторак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога «званочка» ад уладаў я даўно не чуў»

56
«Такога «званочка» ад уладаў я даўно не чуў»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Магілёве дзіцячыя садкі перавялі на «хлеб і ваду»?

У рэдакцыю сайта Сharter97.org звярнуўся чытач з Магілёва:

- Добры дзень. Я жыву ў Магілёве і ў мяне дзіця ходзіць у дзіцячы садок. Учора высветлілася, што Ленінскі аддзел адукацыі не аплаціў за харчаванне «камбінату школьнага харчавання». У дзіцячых садках рэальна не ведаюць што рабіць: ці то зрэзаць порцыі, ці то з бацькоў грошы збіраць. Такога «званочка» ад уладаў я даўно не чуў.

Даведаўся, што недзе ў сераду ў аддзеле адукацыі Ленінскага раёна (у райвыканкаме) была нарада, куды паклікалі загадчыкаў дзіцячымі садкамі, дзе агучылі інфармацыю, што выканкам не заплаціў пастаўшчыкам прадуктаў і цяпер трэба выкручвацца з сітуацыі.

Ужо ў пятніцу, як мінімум у адным садзе (яслі-сад №11) дзяцей у старэйшых групах перавялі на харчаванне паводле рэцэптуры ясельных груп, а гэта меншыя порцыі і больш бедныя ва ўтрыманні мяса. Як будзе далей, пакуль не зразумела, - піша чытач Сharter97.org.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках