1 траўня 2024, Серада, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2017 годзе амаль 52 тысячы беларусаў атрымалі права жыхарства ў ЕЗ

16
У 2017 годзе амаль 52 тысячы беларусаў атрымалі права жыхарства ў ЕЗ

Большасць - у Польшчы.

У 2017-м годзе, паводле звестак Еўрастата, амаль 52 тысячы беларусаў атрымалі права жыхарства ў Еўразвязе. Большасць - у Польшчы, паведамляе tut.by.

Еўрастат паведамляе, што летась 51 841 беларус атрымаў падвід на жыхарства ў Еўразвязе. З іх 42 756 у Польшчы, 2874 - у Літве, 1212 - у Чэхіі, 1050 - у Нямеччыне, 621 - у Вялікабрытаніі, 484 - у Латвіі, 316 - у Швецыі, 213 - у Галандыі.

Менш за ўсё беларусаў у ЕЗ атрымалі права жыхарства ў Ліхтэнштэйне - тры чалавекі.

З усіх амаль 52 тысяч толькі 1968 чалавек атрымалі права жыхарства ў ЕЗ летась з прычыны вучобы. З іх 953 - у Польшчы, 223 - Чэхіі, 141 - Нямеччыны, 104 - Італіі, 93 - Літве.

Па працы права жыхарства ў ЕЗ атрымалі 26 583 беларусы. З іх у Польшчы 22 192 чалавекі, Літве - 2537, Чэхіі - 628 чалавек, 203 - у Нямеччыне, у Нарвегіі - 125, Швецыі - 104.

З сямейных абставін у ЕЗ від на жыхарства летась атрымалі 2994 беларусы і беларускі. З іх 642 у Нямеччыне, 322 - Італіі, 211 - Польшчы, 200 - Вялікабрытаніі, 179 - Швецыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках