«Вечна маладая» кітаянка раскрыла свой галоўны сакрэт
16- 3.10.2018, 10:27
- 31,380
Пенсіянерка з Кітая Лю Ялін праславілася сваім выглядам.
Жанчыне 50 гадоў, але выглядае яна як 20-гадовая дзяўчына. "Эліксірам сваёй маладосці" кітаянка Лю Ялін называе холад. Пра гэта паведамляе Daily Mail (пераклад - korrespondent.net).
Са слоў вечна маладой жанчыны, яна прыкладае нямала намаганняў, каб заставацца ў форме. Ужо 30 гадоў жанчына займаецца спортам, аддаючы перавагу плаванню і заняткам на холадзе.
"Вечна маладая" пенсіянерка кажа, што займаецца ёгай у 30-градусны мароз і плавае ў моры нават зімой. Таксама жанчына пераплыла 40-кіламетровы Малаацкую пратоку, а цяпер актыўна займаецца дайвінгам.
Акрамя таго, Ялін пачала нырцаваць без акваланга і збіраецца скарыць як мага большую глыбіню. Жанчына не баіцца эксперыментаваць і выходзіць за рамкі.