20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі будзе да +17 градусаў

1
Заўтра ў Беларусі будзе да +17 градусаў

У пятніцу ў краіне прагназуецца пераменная воблачнасць.

Уначы будзе без ападкаў, удзень у асобных раёнах па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, умераны, удзень на паўночным усходзе парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе +1... +5, месцамі чакаюцца замаразкі 0...- 3 градусаў. Удзень яна падымецца да 10-15 вышэй за нуль, па захадзе Берасцейскай вобласці прагназуецца да 17 са знакам «плюс», паведамляе pogoda.by.

6 кастрычніка ў Беларусь пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Уначы на паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень будзе без ападкаў. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 3 да 10 градусаў цяпла, удзень паднімецца да 14-20 са знакам «плюс».

Удзень 7 кастрычніка ў асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра апусціцца да 4-10 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 14-20 вышэй за нуль. Па поўдні краіны чакаецца да +22 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках