2 траўня 2024, Чацвер, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліхтугі Пуціна ў паездках па свеце

20
Ліхтугі Пуціна ў паездках па свеце
ФОТА: LUDOVIC MARIN/REUTERS

І не баяцца, і не паважаюць - смяюцца.

Сайт «Эхо России» сабраў інфармацыю аб апошніх замежных паездках прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Прэм'ер Сінгапура скасаваў сустрэчу з Пуціным праз ягонае спазненне

Уладзімір Пуцін прыбыў у Сінгапур 13 лістапада для ўдзелу ў двух самітах: Расея - Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), а таксама Усходнеазіяцкім. У дзень прыбыцця ён павінен быў сустрэцца з прэм'ер-міністрам Сінгапура Лі Сянь Лунам, але той праз спазненне Пуціна скасаваў перамовы. У выніку Уладзіміру Пуціну ўдалося сустрэцца з Лі Сянь Лунем днём пазней - 14 лістапада.

А потым яшчэ прапусцілі і праз рамку металашукальніка

Прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна перад самітам Расея - АСЕАН у Сінгапуры, насуперак звычайнай практыцы, прымусілі прайсці праз рамку металашукальніка. Пра гэта паведаміў у сераду, 14 лістапада, карэспандэнт газеты "Коммерсант" Андрэй Калеснікаў.

"Ён прыехаў на саміт у гандлёва-выставачны цэнтр Suntec і хацеў прайсці, як звычайна, ля рамкі металашукальніка, якая ў такіх выпадках стаіць для каго хочаце, але толькі не для яго. Але Уладзіміра Пуціна акуратна перанакіравалі менавіта праз рамку", - напісаў Калеснікаў. Падчас праверкі расейскі лідар "зазвінеў", гэта значыць металашукальнік спрацаваў, удакладніў журналіст.

Карэспандэнт "Коммерсанта" назваў гэта "без перабольшання ўнікальнай сітуацыяй", бо звычайна кіраўнікам дзяржаў адкрываюць асобны праход без усялякага кантролю.

Фотаздымкі, якая раззлавалі Крэмль

У нядзелю ў Парыжы Пуцін хацеў стаць вялікай зоркай сярод кіраўнікоў дзяржаў, якія сабраліся адзначыць стагоддзе замірэння ў Першай сусветнай вайне. Каб падкрэсліць свой статус, расейскі прэзідэнт паклапаціўся пра тое, каб прыбыць пазней за сваіх калег, што з'яўляецца для яго звыклым. Але гэтым разам такі сцэнар павярнуўся супраць гаспадара Крамля, піша карэспандэнт швайцарскай газеты Le Temps у Маскве Эмануэль Грыншпан.

ФОТА: LUDOVIC MARIN/REUTERS

Здымак, які абышоў інфармацыйныя агенцтвы, а затым расейскія сацыяльныя сеткі, паказвае Уладзіміра Пуціна такім карлікавым, што Дональд Трамп, які ўжо падняўся на падмосткі разам з іншымі кіраўнікамі дзяржаў, вымушаны быў сагнуцца, каб паціснуць яму руку. (Прыступка ўсяго вышынёй не больш за 20 сантыметраў, але на фота атрымалася так, што Пуцін стаіць, як бы, на каленях - ЭР)

Фота, зробленае журналістам AFP, справакавала гнеў прыхільнікаў Пуціна і іранічныя заўвагі ягоных супраціўнікаў, паказвае аўтар артыкула.

Дзяржаўнае агенцтва ТАСС, якое спачатку выкарыстала гэтае фота ў паведамленні, вымушанае было спехам выправіцца і выдаліць яго са свайго сайта. Для расейскіх СМІ, лаяльных да Крамля, існуе сакрэтнае залатое правіла: прэзідэнт ніколі не павінен выглядаць нізкарослым у параўнанні з людзьмі вакол яго. Нялёгкае прадпісанне, бо рост Уладзіміра Пуціна складае 1,7 м, гэта значыць ён на 20 см ніжэйшы, чым Дональд Трамп. Кіраўнікі Турцыі ды Кітая, з якімі Пуцін сустракаецца вельмі часта, відавочна вышэйшыя за яго ростам. Афіцыйныя фатографы ў абавязковым парадку павінны выходзіць з сітуацыі, здымаючы яго з такога пункту, каб галава расейскага прэзідэнта была на тым жа ўзроўні, што і галовы іншых прысутных, пры кожнай сітуацыі, каментуе Грыншпан.

Сацсеткі высмейваюць пудла афіцыйнага інфармагенцтва, прадказваючы, што цяпер "паляцяць галовы". З Пуціна часта пасмейваюцца праз тое, што ён нібыта выкарыстоўвае абутак на платформе і непрыкметныя п'едэсталы, каб здавацца вышэйшым. Агульнавядома, што крамлёўская служба ў сувязях з грамадскасцю для афіцыйных фатаграфій, прызначаных для СМІ, старанна адбірае асоб, вакол прэзідэнта, паводле крытэрыю росту, адзначае карэспандэнт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках