2 траўня 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дзеці засталіся без жыццёва важных лекаў

6
У Беларусі дзеці засталіся без жыццёва важных лекаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сітуацыя крытычная.

У Беларусі забеспячэнне дзяцей з цукровым дыябетам інсулінавымі помпамі застаецца сур'ёзнай праблемай.

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны эндакрынолаг Віктар Валуевіч. Паводле ягоных слоў, калі ў ЗША больш за 50% пацыентаў, у тым ліку дзяцей, выкарыстоўваюць інсулінавыя помпы, у Беларусі гэтымі прыладамі забяспечана толькі 100-120 дзяцей і цяжарных.

Пры гэтым у краіне 2 139 дзяцей з цукровым дыябетам першага тыпу. Міністэрства аховы здароўя мае намер працягнуць працу для забеспячэння пацыентаў інсулінавымі помпамі, піша "Минск-Новости".

Інсулінавая помпа выкарыстоўваецца пасля таго, як лекар вызначае дзённую дозу і праграмуе прыбор.

Усяго ў Беларусі налічваецца 320 тысяч пацыентаў з цукровым дыябетам. Кожны год да іх дадаецца 20-22 тысячы новых хворых, адзначыла прафесарка кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ала Шапялькевіч.

Паводле ейных слоў, у 93% пацыентаў цукровы дыябет другога тыпу, які ўзнікае часцей за ўсё праз няправільны ладу жыцця чалавека. У групе рызыкі людзі з атлусценнем, якія вядуць маларухомы лад жыцця, якія злоўжываюць курэннем і алкаголем.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках