2 траўня 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі міністр «Брэксіту» падаў у адстаўку

Брытанскі міністр «Брэксіту» падаў у адстаўку

Дамінік Рааб не падтрымаў план выхаду з ЕЗ, прыняты ўрадам.

Брытанскі міністр ў пытаннях «Брэксіту» Дамінік Рааб падаў прэм'ер-міністарцы Вялікабрытаніі Тэрэзе Мэй прашэнне аб адстаўцы, паведамляе meduza.io.

«Я не магу з чыстым сумленнем падтрымліваць умовы, прапанаваныя для нашай угоды з Еўразвязам», - напісаў ён у сваім твітэры.

14 лістапада кабінет міністраў Вялікабрытаніі ўхваліў праект пагаднення аб умовах выхаду краіны з Еўрапейскага Звязу. Пасяджэнне доўжылася пяць гадзін. Са звестак брытанскай прэсы, супраць плана Тэрэзы Мэй наконт «Брэксіту» адкрыта выступілі 11 міністраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках