2 траўня 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Мне здаецца, што Бяссмертны з'яўляецца «недаацэненым» кандыдатам

4
Украінскі экспэрт: Мне здаецца, што Бяссмертны з'яўляецца «недаацэненым» кандыдатам
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: FACEBOOK

У экс-амбасадара Украіны ў Беларусі вялікі палітычны досвед.

Сярод кандыдатаў у прэзідэнты другога эшалона, якія, паводле звестак сацыёлагаў, не трапляюць у другі тур, «недаацэненым» з'яўляецца былы віцэ-прэм'ер міністр Раман Бяссмертны, напісаў у Facebook палітолаг, кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка, паведамляе «Гордон».

«Я ўжо некалькі разоў згадваў пра розных патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Украіны. Як правіла, гэта былі фаварыты (прэтэндэнты на выхад у другі тур прэзідэнцкіх выбараў). Але ёсць і другі эшалон прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду, у якім таксама ёсць цікавыя фігуры. У гэтай групе патэнцыйных кандыдатаў для мяне найбольшую цікавасць уяўляе Раман Бяссмертны. Мне здаецца, што ён з'яўляецца «недаацэненым» кандыдатам. Ягоны прэзідэнцкі рэйтынг нібыта невысокі - блізу 1%. Але гэта без якіх-небудзь рэкламных кампаній», - адзначыў экспэрт.

Ён параўнаў гэты вынік з блізкімі паказчыкамі пазафракцыйнага нардэпа Сяргея Таруты і экс-прэм'ера Арсеня Яцэнюка.

«Для параўнання, Тарута на такі ж рэйтынгавы ўзровень выйшаў пасля двух хваляў маштабнай рэкламнай кампаніі. У Яцэнюка такі ж прэзідэнцкі рэйтынг, але гэта рэйтынг падзення, рэшткі электаральнага ядра. У Рамана Пятровіча ёсць цэлы шэраг станоўчых якасцяў - вялікі і разнастайны палітычны досвед, асабліва ў галіне палітычнага мэнэджмэнту, сярэдняя, але адказная дзяржаўная пазіцыя», - мяркуе Фясенка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках