2 траўня 2024, Чацвер, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча заклікала Чэхію адмовіцца ад «Паўночнай плыні - 2»

2
Польшча заклікала Чэхію адмовіцца ад «Паўночнай плыні - 2»
ФОТА: SERGEY GUNEEV

Варшава ўважае, што гэты газаправод нясе шкоду бяспецы Еўропы.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на праведзеных у чацвер у Празе чэшска-польскіх міжурадавых кансультацыях стараўся пераканаць Кабінет міністраў Чэхіі ў небяспецы рэалізацыі праекта будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь - 2» для Еўразвязу. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком чэшскага ўрада Андрэем Бабішам, паведамляе segodnya.ua.

«Для нас вельмі важна наша супрацоўніцтва (з Чэхіяй) у галіне энэргетычнай бяспекі. У гэтым кантэксце я прадставіў нашу пазіцыю што да «Паўночнай плыні - 2». Я казаў пра неабходнасць адмовіцца ад будаўніцтва гэтага газаправода. Я сказаў (на міжурадавых кансультацыях) пра шкоду гэтага праекту для бяспекі Еўропы», - падкрэсліў Маравецкі.

Чэшска-польскія міжурадавыя кансультацыі, у форме сумеснага пасяджэння кабінетаў міністраў абедзвюх рэспублік, праводзяцца на перыядычнай аснове. Яны прайшлі ўжо пятым разам. Папярэдняя сустрэча адбылася ў красавіку 2016 года ў Варшаве.

Раней міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры падчас візіту ў Прагу рэкамендаваў Чэхіі правесці дыверсіфікацыю шляхоў і крыніц пастаўкі энэргарэсурсаў, а таксама актыўна прыцягваць амерыканскую кампанію Westinghouse да развіцця нацыянальнай атамнай энэргетыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках