3 траўня 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Чарльз заявіў, што не будзе ўмешвацца ў палітыку, калі стане каралём

3
Прынц Чарльз заявіў, што не будзе ўмешвацца ў палітыку, калі стане каралём

Спадчыннік брытанскай кароны будзе дзейнічаць строга ў рамках Канстытуцыі.

Прынц Чарльз заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю ВВС, што спыніць выказванні на грамадска-палітычныя тэмы, калі стане каралём.

Прынц Валійскі не адно дзесяцігоддзе публічна выступае на такія тэмы, як ахова навакольнага асяроддзя. Вядомыя таксама яго (вельмі крытычныя) меркаванні аб сучаснай архітэктуры. І ён не раз звяртаўся да чальцоў урада з пытаннямі, якія хвалююць яго, што многімі ўспрымалася як умяшальніцтва ў кампетэнцыю міністраў.

У прыватных размовах, калі верыць пераказам ягоных суразмоўцаў, ён дапускаў і больш шчырыя выказванні, напрыклад, у 2014 годзе нібыта параўнаў Уладзіміра Пуціна з Гітлерам (афіцыйна факт вымаўлення гэтых слоў ніколі не пацвярджаўся).

Брытанскія манархі старанна пазбягаюць усялякіх спрэчных або неадназначна ўспрынятых выказванняў.

У дакументальным фільме ВВС, які выходзіць у эфір з нагоды яго блізкага 70-гадовага юбілею, спадчыннік брытанскага пасаду падкрэсліў, што ў якасці манарха ён будзе абавязаны дзейнічаць у рамках «канстытуцыйных параметраў».

Чарльз адзначыў, што ён і ў якасці наследнага прынца ніколі не выступаў у падтрымку ніводнай з палітычных партый.

Разам з тым, заўважыў ён, «жыццёва важна памятаць, што ў кожны момант часу ёсць месца толькі для аднаго суверэна, а не двух. Таму ў якасці суверэна нельга быць такім жа, як прынц Валійскі або спадчыннік».

На пытанне, ці будзе яго грамадская дзейнасць працягвацца і пасля ўзыходжання на пасад, Чарльз адказаў: «Не, не будзе. Я не настолькі дурны. Я ўсведамляю, што быць суверэнам - гэта цалкам асобная справа. Таму вядома ж, я цалкам разумею, як гэта будзе функцыянаваць».

Аўтары фільма «Прынц, сын і спадчыннік: Чарльзу 70 гадоў» атрымалі эксклюзіўны доступ да прынца Валійскага цягам года. Прынцу Чарльзу спаўняецца 70 гадоў 14 лістапада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках