3 траўня 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра замежных спраў Літвы: Нашы асцярогі наконт будаўніцтва БелАЭС абгрунтаваныя

3
Намеснік міністра замежных спраў Літвы: Нашы асцярогі наконт будаўніцтва БелАЭС абгрунтаваныя
Фота: dpa

Альбінас Зананавічус заклікаў згуртавацца супраць Астравецкай АЭС.

Літва абавязаная гарантаваць для сябе бяспеку Беларускай АЭС у Астраўцы яшчэ да ўвядзення яе ў эксплуатацыю, заявіў намеснік міністра замежных спраў Літвы Альбінас Зананавічус 7 лістапада на Віленскім энэргетычным форуме, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў Зананавічуса, асцярогі Літвы наконт будаўніцтва непадалёк ад Вільні БелАЭС былі абгрунтаванымі і цяпер трэба забяспечыць, каб да ўвядзення АЭС у эксплуатацыю ўсе хібы былі ліквідаваныя.

«У выпадку з БелАЭС мы павінны быць больш чым на 100% упэўненыя, што ўсё зроблена, што гэтая станцыя не будзе пагрозай для Літвы, якая яна сёння.

У гэтай галіне таксама ёсць пэўныя дасягненні - праведзеныя Еўразвязам стрэс-тэсты, якія паказалі, што пазіцыя, якую стала агучвала Літва, была правільнай - праблемы ёсць. Таму цяпер нам трэба згуртавацца і патрабаваць, каб усе хібы былі ліквідаваныя да ўводу АЭС у эксплуатацыю», - сказаў віцэ-міністр Літвы.

Беларуская АЭС будуецца пад Астраўцом (Гарадзенскай вобласці) за кошт крэдыту Расеі.

Пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў лістападзе 2018 года. Увод у эксплуатацыю першага энэргаблока запланаваны на снежань 2019 года, другога - на ліпень 2020 года.

Літва не раз ставіла пад сумнеў выбар для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўкі, якая ўсяго за 50 кіламетраў ад Вільні. Краіна не верыць у надзейнасць стрэс-тэстаў станцыі, пратэстуе супраць БелАЭС на вышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнергію з БелАЭС. У гэтым іх падтрымлівае прэзідэнт Эстоніі.

Улады і чыноўнікі Беларусі не спяшаюцца рэагаваць на паведамленні аб інцыдэнтах на будаўніцтве ўласнай атамнай станцыі. Звычайна пра здарэнні на БелАЭС афіцыйна распавядаюць пасля таго, як звесткі пра іх з'яўляюцца ў СМІ - так, пра падзенне корпуса рэактара распавялі толькі пасля міжнароднага ціску. Нарэшце корпус, які ўпаў, замянілі (расейцы збіраюцца выкарыстоўваць яго на іншай АЭС), новы выпадкова ўдарылі аб слуп, але пашкоджанняў не выявілі, пастанавілі не мяняць корпус другім разам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках