3 траўня 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі сустрэўся з Ангелай Мэркель

2
Віталь Рымашэўскі сустрэўся з Ангелай Мэркель

Сустаршыня БХД правёў шэраг сустрэч у рамках кангрэса Еўрапейскай народнай партыі.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі выступіў на саміце кіраўнікоў Еўрапейскай народнай партыі і распавёў пра сітуацыю ў Беларусі. У сваім выступе ён адзначыў, што адкрытасць ЕЗ да Беларусі вельмі важная сёння, паведамляе прэс-служба БХД.

«Але калі казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі пасля скасавання санкцый ЕЗ, мы можам сказаць адно: перад намі новыя формы рэпрэсій і новая атака на свабоду слова і правы чалавека. На жаль, беларускія ўлады часта ўспрымаюць адкрытасць ЕЗ як слабасць. За мінулы год закрытыя два незалежныя інтэрнэт-сайты, сілавыя структуры атакавалі беларускія інтэрнэт-СМІ: tut.by і Belapan. Дагэтуль мы не бачылі такіх маштабных рэпрэсій супраць свабоды сродкаў масавай інфармацыі ды інтэрнэту ў Беларусі. Дзевяць журналістаў знаходзяцца пад крымінальным пераследам. Улады спрабуюць знішчыць незалежныя СМІ, якія найбольш эфектыўныя ў барацьбе з расейскай прапагандай. Таму, калі мы гаворым пра абарону незалежных СМІ, мы таксама маем на ўвазе абарону незалежнасці Беларусі ад гібрыднай пагрозы», - заявіў ён.

Таксама сустаршыня БХД заклікаў да перафарматавання дыялогу з Беларуссю з тым, каб паставіць рэформу выбарчага заканадаўства і праваахоўнай сістэмы на першае месца ў парадку дня.

На саміце таксама абмяркоўваліся перспектывы Беларусі ў дачыненнях з ЕЗ і гібрыдная пагрозы з боку РФ, «справа БелТА», іншыя праблемы з парушэннем правоў чалавека.

Акрамя таго, Віталь Рымашэўскі ў нефармальнай абстаноўцы асабіста пагутарыў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель пра пераслед журналістаў у Беларусі і хрысціянскай дэмакратыі ў Еўропе. «Уражвае яе заўсёдная шчырасць і адкрытасць. Перакананы, што яна не застанецца абыякавай. У сям'і ЕНП - партыі з усёй Еўропы. Шмат самых розных выклікаў, у кожнага рэгіёну яны свае, але ЕНП - адзіная палітычная сям'я, і разглядаць гэтыя праблемы лягчэй у камунікацыі і салідарнасці. Саміт ЕНП - той рэдкае час, калі за адным сталом збіраецца кіраўніцтва Еўропы», - адзначыў сустаршыня БХД.

У саміце кіраўнікоў ЕНП бралі ўдзел прэзідэнт ЕНП Жозэф Доль, прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, прэзідэнт Еўрапарламента Антоніё Таяні, прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск, прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс, прэзідэнт Румыніі Ёханіс Клаўс, прэм'ер-міністры Балгарыі Бойка Барысаў, Аўстрыі Себасцьян Курц, Нямеччыны Ангела Мэркель, Вугоршчыны Віктар Орбан, Харватыі Андрэй Плянковіч, Ірландыі Лео Варадкар, віцэ-прэм'еры Латвіі Арвілс Ашэрадэнс, Фінляндыі Петэры Арпа, Бэльгіі Крыс Пеятэрс ды іншыя.

Нагадаем, што 7 лістапада Кангрэс ЕНП прыняў рэзалюцыю аб Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках