3 траўня 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні міліцыянты збілі актывістаў за плакат «Далоў самадзяржаўе»

23
У Гародні міліцыянты збілі актывістаў за плакат «Далоў самадзяржаўе»
Фота: Hrodna.life

Аднаго забралі ў ізалятар, другога - у лякарню.

Актывісты Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у дзень кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі ў цэнтр Гародні з плакатам «Далоў самадзяржаўе». Яны выбралі яго, бо гэта быў адзін з галоўных лозунгаў у 1917 года, паведамляе «Белсат».

Актывісты планавалі выйсці на плошчу Леніна да мітынгоўцаў, але каля дома іх чакалі міліцыянты. Праваахоўнікі чакалі іх да канца мерапрыемства.

Ужо пасля акцыі Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на плошчу Леніна са сваім плакатам і прайшліся праз цэнтр.

На вуліцы Савецкай іх затрымала міліцыя. Нягледзячы на тое, што мужчын было двое, супрацоўнікі міліцыі заявілі, што яны ўдзельнічаюць «у несанкцыянаваным мітынгу». Сілком іх забралі ў Ленінскі РАУС.

Як паведаміў гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка, цяпер Аляксандр Лаўрэнцьеў у ізалятары часовага ўтрымання, а Мікалай Салянік - у лякарні.

Фота: Hrodna.life
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках