3 траўня 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску плануюць знесці 124 двухпавярховыя дамы

11
У Менску плануюць знесці 124 двухпавярховыя дамы

Палову - у Трактаразаводскім пасёлку.

Менскія ўлады вызначылі знесці 62 двухпавярховыя дамы ў квартале вуліц Філімонава - Сталетава - Авангарднай, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Дзяніс Аўсяннікаў. Аб гэтым паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама запланаваны знос 62 дамоў у Трактаразаводскім пасёлку.

На месцы знесеных дамоў прадугледжанае будаўніцтва блізу 300 тысяч квадратных метраў жылля.

Са слоў Аўсяннікава, двухпавярховыя дамы маюць зношаныя камунікацыі, якія з кожным днём усё цяжэй абслугоўваць. Гэта і фінансавы цяжар для ўладаў, і нязручнасць для людзей, бо падчас сталых рамонтных працаў яны нярэдка сядзяць па тыдні без вады і цяпла.

Трактаразаводскі пасёлак пачалі будаваць яшчэ ў канцы 1930-х, але будоўлю спыніла вайна. Пасля вайны завод дабудоўвалі ўжо як МТЗ. І жыллё, адпаведна, будавалася для яго супрацоўнікаў. Мікрараён распрацоўвалі два прафесійныя дойліды з Украіны - Сямён Розенфельд і Веньямін Кастэнка. У 1947-м будаўніцтва было скончанае.

Будоўлю ўслаўляў у адным са сваіх вершаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Ён стаў адным з мікрараёнаў Менска і, як мяркуюць гісторыкі, архітэктары, мастацтвазнаўцы і пісьменнікі, - адным з помнікаў яшчэ не вельмі аддаленай ад нас эпохі.

Адсяляць двухпавярховыя сталінкі ў Трактаразаводскім пасёлку пачалі ў 2015 годзе. Пад знос тады трапілі дамы вуліц Клумава, Шчарбакова і Чабатарова.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках