3 траўня 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не паляціць у Парыж

32
Лукашэнка не паляціць у Парыж
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА: BYMEDIA

Замест дыктатара на мерапрыемствы да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны паляціць Мясніковіч.

Беларусь у час урачыстых мерапрыемстваў да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў Парыжы прадставіць старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч. Пра гэта tut.by распавялі ў прэс-службе «савета рэспублікі».

Рабочы візіт Міхаіла Мясніковіча ў Францыю будзе праходзіць з 10 да 12 лістапада. 11 лістапада старшыня «савета рэспублікі» возьме ўдзел у асноўных урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, - мемарыяльнай цырымоніі каля Трыумфальнай аркі, а таксама Парыжскім Форуме міру.

- Выступ у Міхаіла Мясніковіча падчас мерапрыемстваў не запланаваны, але гутаркі на палях з удзельнікамі будуць, - распавялі ў «савеце рэспублікі».

Акрамя таго, у рамках візіту Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках