22 лiстапада 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі дзеянне жорсткія папраўкі да закона аб СМІ

28
У Беларусі пачалі дзеянне жорсткія папраўкі да закона аб СМІ

Лукашэнка баіцца таго, што з яго смяецца ўвесь інтэрнэт.

З 1 снежня пакідаць каментары на беларускіх сайтах можна толькі пасля ідэнтыфікацыі. Улады прапаноўваюць рабіць гэта з дапамогай нумара тэлефона. Пры гэтым у базу звестак, якую ўладальнікі сайтаў павінны захоўваць на сэрверах, фізічна размешчаных на тэрыторыі Беларусі, трапляюць пашпартныя звесткі ўсіх, хто ідэнтыфікаваўся такім чынам.

Нагадаем, што яшчэ 19 красавіка так званая «палата прадстаўнікоў» прыняла скандальныя папраўкі да закона аб СМІ, якія канчаткова знішчаюць свабоду слова ў Беларусі. Папраўкі ўводзяць абавязковую рэгістрацыю навінных інтэрнэт-рэсурсаў. Уладальнікі і рэпарцёры не зарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не прызнаюцца журналістамі, не маюць права на атрыманне і абарону крыніцы інфармацыі, а пры з'яўленні на масавых акцыях прыраўноўваюцца да дэманстрантаў.

Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія размяшчаюць матэрыялы ці каментары на форумах, у інтэрнэт-рэсурсах. Гэта значыць рэдактараў інтэрнет-СМІ, што працуюць у Беларусі, будуць прымушаць здаваць спецслужбам звесткі сваіх журналістаў і чытачоў, якія каментуюць артыкулы. Дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў у пазасудовым парадку.

Эксперты назвалі гэтыя папраўкі «ўдарам па незалежнай журналістыцы» і «новым закручваннем гаек».

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна так пракаментавала «драконаўскія» папраўкі да закона аб СМІ

«Чаму ж Лукашэнка так баіцца незалежных медыя? Таму што 80 адсоткаў насельніцтва яго ненавідзіць. Ягоныя прапагандысцкія рэсурсы ў інтэрнэце і сацсетках у дзясяткі разоў саступаюць у папулярнасці незалежным СМІ. Увесь інтэрнэт смяецца з дыктатара і ягоных чынушаў.

Паравоз Лукашэнкі імкліва імчыцца ў прорву. Ім пляваць, што “расейскі свет” можа зжэрці не толькі Беларусь, але і ўсю цяперашнюю бязмозглую “верхавіну”. Ім пляваць нават на іхнія ўласныя праекты тыпу Парку высокіх тэхналогій і Рады для развіцця лічбавай эканомікі, таму што ўсё гэта накрыецца медным тазам пасля знішчэння вольнага інтэрнэту».

Напярэдадні прыняцця паправак у закон аб СМІ ў Беларусі быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны сайт Charter97.org.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках