3 траўня 2024, Пятніца, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абвясціла дыпламата Славаччыны персонай нон-грата

Расея абвясціла дыпламата Славаччыны персонай нон-грата

Вайсковага дыпламата вышлюць з РФ.

Расея абвясціла вайсковага дыпламата Славаччыны персонай нон-грата, яго вышлюць з краіны, паведамляе «Дождь» са спасылкай на «Інтэрфакс».

Такую пастанову ў МЗС прынялі ў адказ на высылку расейскага дыпламата са Славаччыны, якая адбылася ў канцы лістапада.

Імя славацкага дыпламата не называецца. МЗС Расеі назвала дзеянні Славаччыны «недружалюбным крокам».

Расейскага дыпламата выслалі з краіны ў канцы лістапада, аднак пра гэта стала вядома толькі ў пачатку снежня. Імя дыпламата не называлася. Прычынай высылкі прэм'ер-міністр Славаччыны Петэр Пелегрыні назваў падазрэнні ў шпіянажы.

Мясцовыя СМІ пісалі, што дыпламата выслалі праз збор сакрэтнай інфармацыі аб Славаччыне і NATO.

У лістападзе ў Аўстрыі затрымалі 70-гадовага палкоўніка ў адстаўцы, якога западозрылі ў шпіянажы на карысць Расеі. Паводле версіі следства, ён быў завербаваны савецкімі спецслужбамі ў 1988 годзе. Падазраванага не сталі арыштоўваць і адпусцілі пад абавязацельства не кантактаваць з вайскоўцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках