3 траўня 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда ўручыў медалі 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы

Анджэй Дуда ўручыў медалі 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Узнагароды атрымалі 28 чалавек.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў Медалі 100-годдзя аднаўлення незалежнасці. Узнагарод удастоіліся 28 чалавек, у тым ліку ветэраны, навукоўцы, дзеячы мастацтва і спартоўцы, палярны даследчык Марэк Каміньскі, акторка Станіслава Цэліньская і намеснік дырэктара Інстытута нацыянальнай памяці Кшыштаф Швагшык, паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы Анджэй Дуда выказаў задавальненне, што медалі прысуджаюцца такой вялікай колькасці людзей.

«Я вельмі рады, што сёння магу ўзнагародзіць новымі або лепш сказаць зноў заснаванымі Медалямі незалежнасці прадстаўнікоў гэтак розных сфер жыцця, творчасці, культуры, навукі, спорту, а таксама барацьбы за свабодную і суверэнную Польшчу», - сказаў Анджэй Дуда.

Медаль 100-годдзя аднаўлення незалежнасці быў заснаваны прэзідэнтам Польшчы ў траўні гэтага года. Узнагарода будзе прысуджацца цягам трох гадоў, гэта значыць у перыяд святкавання юбілею незалежнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках