3 траўня 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскі палітвязень памёр пасля 60-дзённай галадоўкі

2
Іранскі палітвязень памёр пасля 60-дзённай галадоўкі
Вахід Насір

Вахід Насір пратэставаў супраць незаконнага прысуду.

Іранскі актывіст Вахід Насір памёр у зняволенні пасля 60-дзённай галадоўкі. Яго абвінавацілі ў абразе вярхоўнага лідара Ірана аяталы Аль Хаменеі. Як паведамляецца, загінулы патрабаваў пераводу з турмы строгага рэжыму.

Першапачаткова яго арыштавалі ў верасні 2015 года. Ён прабыў за кратамі 2,5 года. Праз 5 месяцаў пасля вызвалення яго зноў затрымалі і прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы, якія кваліфікуюцца як "абраза вярхоўнага лідара" і "прапаганда супраць інтарэсаў дзяржавы". Ён зрабіў адпаведныя запісы на старонцы ў Facebook.

У кастрычніку ён абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага прысуду, пасля чаго апынуўся ў лякарні. Пра яго смерць паведамілі сваякі.

Раней суд у Іране прысудзіў трох праваабаронцаў да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі. Двое адвакатаў атрымалі па шэсць гадоў турмы за "прапаганду" супраць урада, і яшчэ адзін быў асуджаны да 13 гадоў зняволення за перадачу інфармацыі замежнай дзяржаве праз інтэрв'ю ў СМІ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках