3 траўня 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танней, чым у кітайцаў

Танней, чым у кітайцаў
Віталь Портнікаў

Стварэнне маркотнай краіны хлусаў адбываецца апераджальнымі тэмпамі.

Дзіўна ўспомніць, што некалькі гадоў таму кітайскі інтэрнэт з яго старанна адабранымі сайтамі і мясцовымі аналагамі вядучых заходніх сэрвісаў выклікаў у расейцаў хіба што ўсмешку - вось, маўляў, да чаго могуць дадумацца камуністы! Але высветлілася, што для абмежавання грамадзянскіх свабод у самой Расеі ніякія камуністы не патрэбныя, піша ўкраінскі журналіст і палітолаг Віталь Портнікаў для "Грани".

Спачатку гаспадаром расейскай інтэрнэт-прасторы стаў Раскамнагляд, і пачаў забараняць непажаданыя сайты (я цяпер пішу гэты тэкст для аднаго з такіх сайтаў), так што дазволеныя, уключаючы нават расейскамоўныя сайты заходніх інфармацыйных карпарацый, асуджаныя на самацэнзуру - і да гэтага ніякія камуністы б не дадумаліся ! Але высветлілася, што пазбавіць людзей інфармацыі не так проста, што наглядна праявілася ў гісторыі з блакаваннем Тэлеграма.

Затым з'явіліся пакаранні за перадрук, выглядала гэта па-вар'яцку, што аб дэкрыміналізацыі загаварыў сам Пуцін. І вось падаспеў новы законапраект - пра штрафы і 15 дзён арышту за "абразу дзяржавы", а заадно грамадства, сімволікі і органаў улады. Калі гэты закон будзе ўхвалены, кожнага інтэрнэт-карыстальніка, кожнага журналіста ў Расеі можна будзе прыцягнуць за банальнае хуліганства. Што такое ў дэпутацкім разуменні "дзяржава"? Людовік XIV меркаваў, што дзяржава - гэта ён. Але ў Расеі дзяржава - гэта не Расея. І нават не Пуцін - дакладней, не толькі Пуцін. Кожны дробны чыноўнічак, кожны дэпутацік з бандытаў, кожны губернатарцік з ахоўнікаў, кожны аўтаінспектар уяўляе сябе дзяржавай. Нават сабака Пуціна ўяўляе сябе дзяржавай! Для таго каб у Расеі нікога не абразіць, трэба проста выключыць кампутар!

І гэта яшчэ не ўсё, чаго яны хочуць. Яшчэ адная ідэя - караць за "недакладную інфармацыю пад выглядам праўдзівых паведамленняў". Гэта значыць, папросту кажучы, за праўду. Калі тэлевізія і Пуцін кажуць, што "настамнет", - а яны там ёсць, калі ўкраінскія караблі парушаюць мяжу Расеі ў Керчанскай пратоцы, - а яе там няма, калі "крымнаш" - а ён не ваш, калі Абхазія і Паўднёвая Асеція - незалежныя дзяржавы, а ўвесь свет разглядае іх як Грузію, калі Майдан арганізоўвае дзяржаўны дэпартамент, а людзей на плошчах заўважаць не загадана, - то што такое тады "недакладная інфармацыя"? Увесь расейскі афіцыйны эфір складаецца з "фэйкавых навін", хлусні, абразаў і агрэсіі. Праўду можна пашукаць хіба што ў інтэрнэце - але дэпутацікі хочуць за гэта штрафаваць.

Стварэнне маркотнай краіны хлусаў адбываецца апераджальнымі тэмпамі - і не па-кітайску. Па-кітайску - гэта выдаткоўваць мільёны на абмежаванне інфармацыйнай прасторы, ствараць свой свет, у якім знаходзяцца карыстальнікі, аддзеленыя ад усяго астатняга свету новым кітайскім мурам. Але рунэт - гэта танны кітайскі мур, гэта запалохванне, арышты і штрафы. І пакуль дзяржава - гэта яны, так і будзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках