3 траўня 2024, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Севярынца аштрафавалі на $600

15
Паўла Севярынца аштрафавалі на $600
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Апазіцыйнага палітыка абвінавацілі ў «непадпарадкаванні міліцыі».

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца і актывіста Сяргея Аненкава прызналі вінаватымі ў «непадпарадкаванні міліцыі» (артыкул 23.4 адміністрацыйнага кодэкса). Яны ж сцвярджаюць, што непадпарадкавання не было, паведамляе «Радыё Свабода». Іх затрымалі ўчора ў Курапатах.

Суддзя Віктар Шаўцоў паглядзеў відэаролік затрымання, і, не выходзячы з залы, прысудзіў Севярынцу штраф 49 базавых адзінак і 38 базавых - Аненкаву.

Паўла Севярынца і Сяргея Аненкава затрымалі 12 снежня каля рэстарацыі «Поедем поедим» побач з Курапатамі. Увечары іх адвезлі ў Бараўлянскі райаддзел міліцыі і склалі пратакол за «непадпарадкаванне міліцыі». Прычым, міліцыянтаў выклікаў наведвальнік рэстарана, які туды прыязджае часта. Ён адмовіўся прыняць буклеты пра Курапаты і пакінуць аўтамабіль на ўездзе, пачаў скандаліць.

Ноч Севярынец і Аненкаў правялі ў ізалятары УУС Менскага раёна на вуліцы Францішка Скарыны ў Менску.

У суд Менскага раёна іх прывезлі толькі пасля абеду.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках