3 траўня 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін перанёс сталіцу Далёкага Усходу з Хабараўска ва Уладзівасток

21
Пуцін перанёс сталіцу Далёкага Усходу з Хабараўска ва Уладзівасток
Уладзівасток
ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ

Новы губернатар Хабараўскага краю выступаў супраць пераносу сталіцы.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін перанёс цэнтра Далёкаўсходняй федэральнай акругі з Хабараўска ва Уладзівасток. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце Крамля, паведамляе «Радио Свобода».

Перанясенне сталіцы прапанаваў Алег Кажамяка, прызначаны Пуціным часовым выканаўцам абавязку кіраўніка Прыморскага краю пасля скандалу ў другім туры губернатарскіх выбараў. 11 снежня прэзідэнт падтрымаў яго ідэю.

Неабходнасць пераносу сталіцы Кажамяка аргументаваў тым, што Уладзівасток не раз станавіўся пляцоўкай для правядзення міжнародных форумаў, куды прыязджаюць кіраўнікі дзяржаў. Справядлівым ён назваў тое, што статус сталіцы прынясе рэгіёну дадатковыя рэсурсы і ўвагу з боку ўладаў.

Новы губернатар Хабараўскага краю Сяргей Фургал выступаў супраць пераносу сталіцы. З ягоных слоў, Хабараўск - сталіца акругі «не толькі па назве, але і па вызначэнні», а менавіта ў сферах аховы здароўя, культуры і адукацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках