3 траўня 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША назвалі ВМФ Расеі «зялёным»

7
У ЗША назвалі ВМФ Расеі «зялёным»

Выданне The National Interest назвала флот РФ «непрыдатным для дзеянняў у Сусветным акіяне».

Цяпер ВМФ Расеі, у адрозненне ад ВМС ЗША і ВМСФ НВАК, фактычна з'яўляецца флотам «зялёнай вады» - сілай, якая дзейнічае толькі ў прыбярэжных водах, піша The National Interest.

«Расейскі флот ужо стаў «зялёнай вадой», аптымізаванай для прыморскіх місій у падтрымцы наземных аперацый на ўскраінах Расеі, у адрозненне ад сіл «сіняй вады» (здольных дзейнічаць у Сусветным акіяне - заўв.), такіх, як амерыканскі і кітайскі флот», - адзначае амерыканскі часопіс.

Выданне, успамінаючы аварыю плавучага дока ПД-50, піша, што ў сучаснай Расеі застаецца ўсё менш магчымасцяў па рамонце савецкіх караблёў, а нацыянальны флот будзе здольны выконваць выключна абарончыя функцыі. Прычыну сітуацыі, якая склалася часопіс бачыць у абмежаваных фінансавых магчымасцях краіны.

У кастрычніку на 82-м суднарамонтным заводзе ў пасёлку Раслякова (Мурманская вобласць), дзе рамантаваўся адзіны расейскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў», патануў плывучы док ПД-50. Пры гэтым на док упалі два вежавыя краны, адзін з якіх праламаў палубу авіяносца, справакаваўшы ўзнікненне адтуліны памерам 4 на 5 метраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках