3 траўня 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка Буціна прызнала віну ў парушэнні закона ЗША аб замежных агентах

11
Расейка Буціна прызнала віну ў парушэнні закона ЗША аб замежных агентах
МАРЫЯ БУЦІНА

Буцінай пагражае да пяці гадоў турмы, аднак угода з пракуратурай можа прадугледжваць больш кароткі тэрмін.

Марыя Буціна, якую ў Злучаных Штатах абвінавачваюць у незаконным лабіяванні інтарэсаў Расеі, прызнала віну ў змове з мэтай парушэння амерыканскіх законаў аб замежных агентах. Яна пагадзілася супрацоўнічаць са следствам, паведамляе svoboda.org са спасылкай на агенцтва Reuters.

Буціна прызнала віну толькі ў адным пункце абвінавачвання. Астатнія злачынствы, якія ёй ставяць у віну, між іншым, у незаконнай працы на Расею, Буціна адхіляе. Цяпер Буцінай пагражае да пяці гадоў турмы, угода з пракуратурай можа прадугледжваць больш кароткі тэрмін. Прысуд будзе абвешчаны ў наступным годзе. Бок абароны правядзе слуханні 13 снежня.

Буціна - заснавальніца расейскага руху «Права на зброю». Расейку затрымалі ў ЗША 15 ліпеня. Яе абвінавачваюць у спробах наладзіць кантакт паміж прэзідэнтамі Расеі і ЗША ў абыход афіцыйных каналаў.

На меркаванне амерыканскіх праваахоўнікаў, для прасоўвання інтарэсаў Крамля Буціна мела намер паўплываць на ключавых спонсараў Рэспубліканскай партыі, у тым ліку звязаных з Нацыянальнай стралковай асацыяцыяй ЗША.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках