15 траўня 2024, Серада, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёў, Пуцін!

3
Ёў, Пуцін!
Ілюстрацыйнае ФОТА AP

Не ў змозе перамагчы, дыктатар прапанаваў «ўзначаліць» і «накіроўваць»?

У сваім рэдакцыйным артыкуле газета The New York Times (пераклад - inopressa.ru) адзначае, што на пасяджэнні прэзідэнцкага Савета культуры і мастацтва расейскі прэзідэнт "быццам бы выступіў у абарону расейскіх рэпераў, канцэрты якіх апошнія тыдні касавалі ў розных гарадах Расеі".

"Гэта цікава, бо вобраз Пуціна, які склаўся на Захадзе, не састыкоўваецца з вобразам чалавека, які спачувае злому, нецэнзурнаму рэпу, што слухаюць дзясяткі мільёнаў юнакоў і пагарджаюць бацькамі і мясцовай уладай", - піша рэдакцыя газеты.

Выданне нагадвае словы прэзідэнта аб тым, што з трох кітоў, на якіх грунтуецца рэп - сэкс, наркотыкі і пратэст - "больш за ўсё турбуюць наркотыкі". "Гэта шлях да дэградацыі нацыі", - мяркуе ён. "Але калі немагчыма спыніць, то трэба ўзначаліць і адпаведным чынам накіроўваць", - цытуе выданне словы Пуціна пра рэп, "вельмі папулярным сярод новага пакалення расейцаў".

Аднак заява Пуціна "папахвае хутчэй намерам не будзіць соннага звера, чым прызнаннем хіп-хопу", - адзначае газета.

"Хоць старэйшыя пакаленні ва ўсім свеце абураюцца радыкальнымі зменамі ў мастацтве, музыцы і культуры агулам - узгадайце, як амерыканскія бацькі рэагавалі на Элвіса Прэслі, "Бітлз", хіпі і паэзію бітнікаў, у Расеі ды Савецкім Саюзе мастацтва здаўна было магутнай палітычнай сілай", - піша рэдакцыя.

"Мастакі, пісьменнікі і музыкі, што тварылі па-за афіцыйнымі культурнымі канонамі, былі магутнай апазіцыяй Камуністычнай партыі, і чым менш афіцыйнай - тым больш моцнай. Пуцін павінен ведаць пра ўплыў, напрыклад, народнага выканаўцы Уладзіміра Высоцкага, які стаў іконай андэграўнду ў 1970-х дзякуючы сваім песням пра цяжкае становішча простых людзей. І Ленінград, дзе ён рос, стаў радзімай некаторых самых папулярных расейскіх рок-гуртоў, якія з'явіліся на хвалі бітламанаў". - нагадваюць аўтары публікацыі.

"Але таксама ёсць і старая расейская традыцыя, калі дзяржава спрабуе уплываць на культуру і кантраляваць яе. Ленін вучыў, што кожны мастак мае права на свабоду, але за гэтым вынікала звычайная савецкая агаворка. "Мы - камуністы. Мы не павінны стаяць склаўшы рукі і даваць хаосу развівацца, куды хочаш, - пісаў Ленін. - Мы павінны цалкам планамерна кіраваць гэтым працэсам і фармаваць яго вынікі".

"Прапанова Пуціна "ўзначаліць" і "накіроўваць" гаворыць пра тое, што аўтарытарныя ілюзіі цяжка выкараніць. Такі падыход не спрацаваў тады, і будзе ў разы больш бессэнсоўным у стагоддзе інтэрнэту і сацыяльных сетак. Як заяўляюць расейскія рэперы, сур'ёзная праблема Расеі з наркотыкамі - гэта не іх заслуга, і выкараненне іх апісання з іх работ не развяжа яе", - рэзюмуе рэдакцыя газеты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках