15 траўня 2024, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын скандальнага генпракурора РФ атрымаў працу ў Беларусі

22
Сын скандальнага генпракурора РФ атрымаў працу ў Беларусі
Арцём Чайка

Арцём Чайка працуе ў Бабіча і сябруе з Віктарам Лукашэнкам.

Прэзідэнт Міжнароднага Кангрэсу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (МКПП) Арцём Чайка прызначаны намеснікам старшыні эканамічнай рады пры паслу Расеі ў Беларусі Міхаілу Бабічу. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце МКПП, паведамляе tut.by.

Рада закліканая «спрыяць забеспячэнню адзінай замежнапалітычнай лініі Расеі ў галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, прасоўванні эканамічных інтарэсаў РФ у РБ, сярод іншага, развіццю гандлёвага, інвестыцыйнага, валютна-фінансавага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж краінамі», гаворыцца ў паведамленні прэс- службы расейскага пасольства ў Менску.

Мяркуецца, што пасяджэнні эканамічнай рады пры паслу будуць праходзіць двойчы на год.

У гэтым кантэксце цікавая постаць новага намесніка старшыні рады Арцёма Чайкі. Гэта сын генпракурора Расеі і вядомы прадпрымальнік. Яму прыпісваюць актывы ў прамысловасці, аб'екты камерцыйнай нерухомасці. Вядома, што як мінімум два разы на год ён бярэ ўдзел у вялікіх злётах байкераў у Менску. Арцём Чайка ўзначальвае клуб H.O.G. Iron Birds, які з'яўляецца адным з арганізатараў адкрыцця і закрыцця мотасэзону ў беларускай сталіцы. Ён падтрымлівае сяброўскія стасункі з сынам дыктатара Віктарам Лукашэнкам, які таксама захапляецца матацыкламі. «Iron Birds мае пяцігадовую гісторыю мотаклуба, ля вытокаў якога стаяла сяброўства паміж братнімі народамі Расеі і Беларусі. Ідэйнымі натхняльнікамі руху сталі Арцём Юр'евіч Чайка і Віктар Аляксандравіч Лукашэнка», гаварылася ў матэрыялах topgearrussia.ru.

Характэрна, што надоечы Арцём Чайка быў узнагароджаны знакам «За спрыянне» МУС Беларусі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках