17 студзеня 2026, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Расея сцягвае вайсковую тэхніку на поўнач Крыму

5
Відэафакт: Расея сцягвае вайсковую тэхніку на поўнач Крыму

На поўначы акупаванай паўвыспы адбываецца перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі.

Карэспандэнт Крым.Реалии паведаміў, што ў раёне пасёлка Першамайскае ў Крыме напярэдадні выявіў калону ў складзе грузавікоў, БТРаў, артылерыйскіх установак і палявой кухні, якая рухалася ў бок Армянска. Яе прасоўванне крыху прыпынілася праз аварыю 18 снежня аднаго з грузавікоў.

Таксама паведамляецца, што яшчэ адна калона расейскай вайсковай тэхнікі рухалася з боку Армянска да адміністрацыйнай мяжы Крыма і Херсонскай вобласці і размясцілася ля чыгуначнага палатна недалёка ад завода «Крымскі тытан», за некалькі кіламетраў ад трасы Армянск-Херсон.

Памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян паведаміў, што памежнікі сочаць за сітуацыяй.

«Я магу толькі пацвердзіць тое, што мы адсочваем сітуацыю. Але на сёння каментаваць не можам, бо ўся гэтая інфармацыя абагульняецца і апрацоўваецца ў рамках супольнага плана дзеянняў», - сказаў Слабадзян.

У Міністэрстве абароны Украіны адмовіліся каментаваць сітуацыю, прапанаваўшы накіраваць інфармацыйны запыт.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведамляў, што з канца жніўня Расея ўзмацніла свае групоўкі ўздоўж межаў Украіны. Ён таксама адзначыў, што павелічэнне колькасці расейскай вайсковай тэхнікі зафіксавана на тэрыторыі Крыму і на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

«Наземныя групоўкі войскаў Расеі ўздоўж мяжы Украіны, на часова акупаваных тэрыторыях на Данбасе і Крыме складаюць 28 батальённых тактычных груп, больш за 1120 танкаў, 2600 браняваных машын, 1230 артылерыйскіх сістэм і 442 РСЗА, 6 аператыўна-тактычных ракетных комплексаў», - напісаў Парашэнка.

У канцы лістапада 2018 гадоў ў Джанкое на баявое дзяжурства заступіў чацвёрты дывізіён расейскага зенітна-ракетнага комплексу С-400.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках