FAZ: Нямеччына павінна прыпыніць будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»
3- 21.12.2018, 21:38
- 10,690
Аглядальнік Frankfurter Allgemeine Zeitung заклікаў урад ФРГ спыніць падтрымку будаўніцтва газаправода.
Аглядальнік нямецкай газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung Райнхард Фезер апублікаваў каментар, прысвечаны заяве амбасадара ЗША ў Нямеччыне Рычарда Грэнела, у якім ён заклікаў урад ФРГ спыніць падтрымку будаўніцтва газаправода «Паўночную плынь - 2», паведамляе DW.
«Пагражаючы ўжыць санкцыі ў дачыненні да нямецкіх кампаній, якія былі задзейнічаныя ў праекце газаправода «Паўночная плынь-2», амерыканскі пасол у ФРГ памыліўся ў выбары слоў і тону гутаркі - што, зрэшты, характэрна для адміністрацыі Трампа.
Аднак у адным ён мае рацыю: Нямеччына павінна зрабіць усё, што яшчэ магчыма - улічваючы, наколькі далёка прасунулася працэдура ўзгаднення праекта і само будаўніцтва - каб спыніць пракладку газаправода праз Балтыйскае мора або, прынамсі, адкласці яго здачу ў эксплуатацыю на як мага больш позні тэрмін.
Адмова ад газаправода - не ў амерыканскіх, а ў еўрапейскіх інтарэсах. Расея ўсё яшчэ знаходзіцца ў эканамічнай залежнасці ад бесперашкоднай транспарціроўкі свайго газу ў ЕЗ праз тэрыторыю Украіны. Датуль, пакуль гэта не зменіцца, Крэмль будзе змушаны кожны раз добра падумаць, перш чым весці новыя агрэсіўныя крокі супраць Украіны.
У сваю чаргу «Паўночная плынь-2» развяжа Маскве рукі. Падзеі апошніх тыдняў паказалі, што пагроза эскалацыі канфлікту, якая зыходзіць ад Масквы, мае пад сабой рэальныя падставы. А дэстабілізацыя Украіны можа стаць пагрозай для бяспекі ўсяго ЕЗ».