Генадзь Падальніцкі: Рэжым баіцца «Хартыі-97», як чорт ладану
4- 10.02.2018, 15:40
- 16,231
Улады чыняць беззаконне.
Актывіст Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з Гомеля Генадзь Падальніцкі абураны блакаваннем сайта Charter97.org:
- Блакаванне «Хартыі-97» - гэта прыклад сапраўднага беззаконня ўладаў. Яны са скуры вылузваюцца, спрабуючы закрыць незалежны інфармацыйны канал, які распавядаў праўду. А яны ж баяцца праўды, як чорт ладану. Блакаваннем найбольш папулярнага сайта рэжым хоча ўтаіць праўду аб краіне. Напрыклад, крызіс, скандальныя дэкрэты Лукашэнкі, рост падаткаў, пра якія сумленна распавядаюць незалежныя СМІ.
Але я ўпэўнены, што нічога ва ўладаў не выйдзе, людзі абыходзяць і будуць абыходзіць гэты блок.
Блакаванне Charter97.org чарговым разам пацвярджае, што ў Беларусі дыктатура! Я і мае знаёмыя ўважаем блакаванне незаконным. Улады не здолеюць закрыць людзям рот. Беларусы ўсё адно будуць абмяркоўваюць і шукаць праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне, і абыходзіць блакаванне.
А рэальнасць у нашай краіне такая, што неўзабаве мы з сваіх даходаў адны падаткі будзем плаціць! На ежу, лекі, «камуналку» проста нічога не застаецца. У краіне няма працы нават з нізкім заробкам. А яны ж яшчэ адзін за адным дэкрэты прыдумляюць, то №3, а цяпер №1.
Увогуле, хачу пажадаць рэдакцыі Charter97.org сіл і плённай працы!
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS