28 снежня 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады Беларусі ў Брусэлі пройдзе пікет у падтрымку «Хартыі-97»

Каля амбасады Беларусі ў Брусэлі пройдзе пікет у падтрымку «Хартыі-97»

Блакаванне Charter97.org - самая вялікая і нахабная атака на незалежныя СМІ ў Беларусі з 2010 года.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў беларускі актывіст з Бэльгіі Дзяніс Казакевіч:

- Працягваецца блакаванне незалежнага сайта «Хартыя-97». Гэта самая вялікая і самая нахабная атака на незалежныя СМІ ў Беларусі з 2010 года.

Каля амбасады Беларусі ў Брусэлі мы выкажам сваю салідарнасць з «Хартыяй-97» і будзем пратэставаць супраць блакавання.

Беларусы маюць права вырашаць самастойна, што ім чытаць, а што не. Калі хтосьці гэтага не ведае, то мы патлумачым.

Пятніца, 16 лютага, 12.00, Брусэль, Avenue Molière, 192

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках