25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Пушкін: У Бабры ўсе чытаюць «Хартыю-97»

14
Алесь Пушкін: У Бабры ўсе чытаюць «Хартыю-97»
Алесь Пушкін

Людзям атрымоўваецца абыходзіць блакаванне і атрымліваць альтэрнатыўную інфармацыю.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін, які пражывае ў вёсцы Бобр Крупскага раёна:

- Я і мой бацька падпісаліся пад ініцыятывай «Хартыя-97» яшчэ ў 1990-х. Калі ініцыятыва толькі стваралася, пад ёй падпісаліся 120 тысяч беларусаў. І гэта даволі шмат значыць.

У 1999 годзе я атрымаў з рук нябожчыка Алега Бябеніна Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека «За смеласць у творчасці».

Як дэмакратычна настроены чалавек я выказваю салідарнасць з журналістамі «Хартыі» і выступаю супраць блакавання сайта. Людзі павінны мець доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі. Нават у маёй вёсцы Бобр да мяне падыходзяць людзі і пытаюцца: «Чаму заблакавалі «Хартыю»? Як абысці блакаванне? Як чытаць сайт?»

Многія - можна нават сказаць усе - мае аднавяскоўцы чытаюць «Хартыю-97». Людзям вельмі прыемна, што на сайце асвятляюцца падзеі нават падзеі, якія ў нас у вёсцы адбываюцца. Напрыклад, 23 сакавіка я вывесіў да Дня Волі бел-чырвона-белы сцяг над дахам майго дома, а «Хартыя» пра гэта напісала.

Па ўсёй краіне цяпер рыхтуюцца да святкавання 100-годдзя БНР. Таму блакаванне «Хартыі-97» - гэта вельмі дрэнна, гэта спроба нанесці ўдар па падрыхтоўцы Дня Волі сёлета. Але людзі абыходзяць блакаванне і чытаюць сайт. Самыя звычайныя людзі ў Бабры - і ахоўнікі, і працаўнікі сельскай гаспадаркі - усе яны чытаюць «Хартыю». Простыя мужчыны гадоў 40-45 абмяркоўваюць, што напісана на сайце.

І я вельмі рады, што ў вас атрымліваецца даносіць да людзей інфармацыю, асабліва пра падрыхтоўку да святкавання 100-годдзя БНР.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках