27 снежня 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Свой дзень я заўсёды пачынаю з «Хартыі-97»

7
Таццяна Севярынец: Свой дзень я заўсёды пачынаю з «Хартыі-97»
Таццяна Севярынец

Для многіх беларусаў сайт стаў акном у свет інфармацыі.

Пра гэта заявіла педагог са шматгадовым стажам, каардынатарка аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяна Севярынец у каментары пра блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org:

- Мяне вельмі засмуціла блакаванне сайта, бо свой дзень я заўсёды пачынала з «Хартыі-97». Прачыналася, уключала кампутар, адкрывала закладку Charter97.org і ўсе навіны, якія мяне цікавілі, я знаходзіла на гэтым сайце.

Не сакрэт, што «Хартыя-97» заўсёды за ўсім паспявае. Сайт асвятляе самыя цікавыя, патрэбныя і гучныя падзеі. Шчасце, што ў дзень, калі вас заблакавалі, мне патэлефанаваў сын (вядомы апазіцыйны палітык - Павел Севярынец. - Заўвага. Charter97.org) і падказаў, як абыйсці блакаду.

Я мяркую, што блакаванне «Хартыі-97» - гэта канкрэтны наступ на свабоду слова, свабоду інфармацыі, якую можа атрымліваць чалавек. Для многіх беларусаў «Хартыя» стала акном у свет праўдзівых і аператыўных фактаў.

Не разумею еўрапейцаў, якія дагэтуль не ўсвядомілі, што беларускія ўлады з імі спрабуюць гуляць, як з маленькімі дзецьмі ў паддаўкі. Блакаванне такога папулярнага і аўтарытэтнага партала, як Charter97.org - гэта сігнал.

Сайту зычу хутчэйшага разблакавання, каб галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна скарысталася сваім аўтарытэтам, звярнулася ў амбасады і гэта падзейнічала. Спадзяюся, што хутка сайт можна будзе чытаць у звычайным рэжыме.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках